История

Сёння на Воранаўшчыне адкрыўся музейны пакой «Сцежкамі кахання Адама Міцкевіча».

1

Шмат цікавых і адораных людзей узгадавала Воранаўшчына. Вучоныя, філосафы, майстры, паэты, мастакі — усе яны сваім талентам праслаўляюць родны край, сваю малую радзіму. І мы, сучаснікі, з гонарам гаворым пра знакамітых землякоў, па крупінках збіраем звесткі пра іх і захоўваем гэта для наступных пакаленняў. Сёння ў аграгарадку Больцінікі ў цэнтры культуры ўрачыста адчыніў свае дзверы музейны пакой «Сцежкамі кахання Адама Міцкевіча».

2
3
4

Рашэнне аб стварэнні экспазіцыі ў гонар Адама Міцкевіча не было спантанным. Ужо доўгі час карыстаецца папулярнасцю пракладзены турыстычны маршрут, а музейны пакой — яшчэ адна кропачка на ім. Пакуль што тут не вельмі шмат экспанатаў, але ўсё яшчэ наперадзе. За паўгода працаўнікам мясцовага Цэнтра культуры і гаспадарчай групы сектара культуры райвыканкама атрымалася зрабіць многае.

5
6

Цудоўнае месца, будынак і гісторыя кахання знакамітага паэта і Марылі Верашчакі — знаходка для арганізатараў турызму. Спадзяемся, што адкрыццё музейнага пакою будзе выдатным дапаўненнем да ўсяго гэтага і стане месцам прыцягнення не толькі мясцовых турыстаў, але і гасцей з-за мяжы. Падрастайце экспанатамі, — пажадаў падчас адкрыцця стваральнікам экспазіцыі намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Карповіч.

IMG_7752
IMG_7754

А загадчык сектара культуры Таццяна Цехановіч падзякавала ўсім за прыкладзеныя намаганні для стварэння аб’екта культурнай спадчыны.

Падрабязней чытайце на старонках “ВГ”.

IMG_7760
IMG_7761
IMG_7763
IMG_7764
IMG_7765
IMG_7766
IMG_7767
IMG_7770
IMG_7773
IMG_7790
IMG_7791
IMG_7795
IMG_7799
IMG_7803
IMG_7804
IMG_7820
IMG_7832
IMG_7834
IMG_7840
IMG_7846
IMG_7851
IMG_7859
IMG_7863
IMG_7874

Галіна ШЛЕМПА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *