Досуг

У Воранаве з зімой развіталіся, з вясной і Масленіцай сустрэліся, блінамі частаваліся ды новых сіл набіраліся

Дзень 2 сакавіка для жыхароў і гасцей райцэнтра выдаўся лагодным,хаця крыху і зімнаватым. Але ж гэта ніколькі не памяшала дарослым і дзецям прыйсці на плошчу каля Цэнтра культуры і народнай творчасці і стаць сведкамі і ўдзельнікамі вясёлага тэатралізаванага раённага свята “Масленіца”. Скамарохі, казачныя персанажы Мядзвець, Ліса ды Зайцы весялілі народ жартамі, не давалі сумаваць. У святочную палітру арганічна ўпісаліся прывабныя падворкі з багата накрытымі сталамі, на якіх самае пачэснае месца было адведзена блінам. На славу пастараліся работнікі культуры з Тракеляў, Радуні, Пераганцай, Гіркаў, Начы і іншых куточкаў нашай прыгожай Воранаўшчны.

1C9A1358
1C9A1360
1C9A1362
1C9A1368

— У нас бліночкі гарачанькія, пшанічныя ды грачышныя,  з мёдам і павідлам, з мясам і са смятанкай, ёсць розная смачная выпечка і напоі. Заходьце, купляйце і на здароўё адпачывайце! — шчыра запрашалі майстры-кулінары сталовай пасёлка ў своій ганлёвы павільён.

Падсілкаваўшыся, можна было і ў гульнях пабавіцца, дастаць са слупа прыз, ды і песні паслухаць. Спявалі як свае мясцовы артысты, так і госці з Іўескага і Лідскага райнаў.

Па даўняй традыцыі Зіма перадала Вясне чашу з зернем, як сімвал новага ўраджаю, шчасця, радасці і дабрабыту.

Гледзячы на вясёлы веснавы карагод, запаленае вогнішча і весновае сонейка, міжволі прыгадаліся фрагметы ўчарашняга выступлення Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчы з грамадскасцю і СМІ. Сапраўды, цікавыя масавыя мерапрыемствы патрэбны  людзям. Такой думкі прытрымліваюцца і некаторыя мае суразмоўцы, як, напрыклад, Святлана Вашкевіч:

1C9A1342

— Вчера с большим интересом я слушала нашего Президента. Он затронул и тему культуры, что для меня очень важно.Согласна с тем, что уровень культурно-массовых мероприятий нужно повышать, учитывать интересы и запросы всех категорий людей, особенно молодежи, так как  работаю педагогом-организатором в в Вороновском колледже сельскохозяйственного производства. Буду искать новые формы работы с учащимися. Мы проводим достаточно много мероприятий, таких как “Ученик года”, “Мисс колледж», тематические встречи со знаменитыми земляками, участвуем в различных районных, областных конкурсах. Сейчас, например, готовимся к этапу республиканского конкурса студенческой молодежи “Арт-вокация”, посвященного 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков и Году малой родины. Поэтому высказанные замечания Александра Григорьевича о сфере культуры являются для меня важным ориентиром в настоящей и будущей моей работе.

Падзялілася сваімі ўражаннямі ад “Большого разговора с Президентом” і Людміла Сазон:

1C9A1395

— Очень правильную политику проводит Президент. Ответил на все вопросы мудро, широко затронул и доходчиво обосновал пути решения существующих проблем как в стране, так и в мире. После такого выступления чувствуешь себя как-то спокойнее и более уверенно в жизни.

А на плошчы тым часам свята працягвалася. Гучалі песні і музыка, ласкава ўсміхалася сонейка… З вясной вас, шаноўныя землякі!

1C9A1354
1C9A1376
1C9A1377
1C9A1387
1C9A1389
1C9A1392
1C9A1410
1C9A1413
1C9A1414
1C9A1416
1C9A1420
1C9A1426
1C9A1427
1C9A1429
1C9A1433
1C9A1438
1C9A1442
1C9A1450
1C9A1453
1C9A1457
1C9A1461
1C9A1466
1C9A1472
1C9A1475
1C9A1480
1C9A1481
1C9A1484
1C9A1485
1C9A1490
1C9A1495

Вікенцій ЯКОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *