Новости

Тры чвэрці стагоддзя — здабытак гісторыі. На Воранаўшчыне адзначылі 75-ю гадавіну з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці (Фота)

1C9A7568

У гэты знакавы для ўсіх жыхароў вобласці юбілей мы, воранаўцы, таксама прызнаёмся роднаму краю ў любові і прысвячаем яму працоўныя дасягненні, свае творчыя поспехі. 75 год не ўзрост, а пара росквіту і развіцця, добрая магчымасць азірнуцца назад, зрабіць высновы і вызначыць для сябе арыенціры на будучыню. У холе Воранаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці разгарнулася маштабная экспазіцыя. Тут можна было ўбачыць галоўныя дасягненні народнагаспадарчага комплексу рэгіёна. Побач размясцілася фотавыстава «Воранаўшчына: учора і сёння».

1C9A7248

1C9A7270

1C9A72521C9A72551C9A72561C9A72591C9A72601C9A72621C9A72671C9A72681C9A72751C9A72781C9A72841C9A72861C9A72901C9A72911C9A72951C9A7309

1C9A7580

1C9A7317

У зале Цэнтра культуры амаль не засталося свабодных месцаў. Сабраліся людзі рознага ўзросту і прафесій. Дзякуючы іх стваральнай і добрасумленнай працы, уменню дасягаць пастаўленых мэтаў рэгіён змяняецца з года ў год, становіцца прыгажэйшым і дынамічна развіваецца. Урачыстае мерапрыемства распачалося сімвалічным аб’яднаннем Прынёмання: сямнаццаць дзяўчат з гербамі раёнаў выйшлі на сцэну і ў адзінай хвалі пакланіліся слаўнай гісторыі Гродзеншчыны.

1C9A73221C9A73291C9A7330

Сёлета мы адзначылі яшчэ адну важную дату — 75 гадоў вызвалення Беларусі. У нашых сэрцах засталіся боль і памяць аб вайне. І падчас такіх мерапрыемстваў мы не забываем пра тых, хто падараваў нам мір. Карзіну з кветкамі да помніка загінуўшым салдатам і партызанам усклалі ваеннаслужачыя пагранічнай манеўранай групы г.п. Воранава.

1C9A7338

1C9A73441C9A73511C9A73581C9A73601C9A73631C9A73681C9A73721C9A7375

Успаміны дзяцінства, сціплы блакіт ільнянога колеру і зычны покліч каляднага гурту вяртаюць нас у думках да малой радзімы. Словы віншаванняў адрасавала прысутным старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў Алена Ганевіч. Мы ганарымся, што Воранаўшчына ў складзе Гродзенскай вобласці, што нашы працавітыя людзі штодзённа ўносяць свой пачэсны ўклад у росквіт роднага краю. І па добрай традыцыі ў святочны дзень узнагародзілі лепшых працаўнікоў розных сфер дзейнасці за шматгадовую працу і высокі прафесіяналізм. Падзякі старшыні Воранаўскага райвыканкама і Падзячнага пісьма раённага Савета дэпутатаў удастоены Яўгенія Дзмітрыеўна Емяльянава, Іван Валяр’янавіч Жук, Таццяна Васільеўна Марынкіна, Вікторыя Аляксандраўна Сямашка, Ала Браніславаўна Леган, Алена Міхайлаўна Сакалоўская, Зыгмунд Адамавіч Жыткевіч, Аляксандра Дзмітрыеўна і Яўгеній Навумавіч Карпянковы, Ядзвіга Аляксандраўна Жук.

1C9A73791C9A73811C9A73851C9A73901C9A73961C9A7401

1C9A7407

Раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь» і раённым аб’яднаннем прафсаюзаў адзначаны калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, якія таксама святкуюць 75-гадовы юбілей. На сцэну запрасілі галоўнага эканаміста Воранаўскай сельгастэхнікі І.Я. Трунц, дырэктара Воранаўскага РУП ЖКГ В.М. Жалудзевіча, дырэктара філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства  В.В. Андруконіса, дырэктара ЦБП №403 ААТ «Беларусбанк» у г.п. Воранава Р.Я. Казак, ваеннага камісара ваеннага камісарыята Воранаўскага раёна падпалкоўніка А.Ю. Гайжэўскага, галоўнага рэдактара УРГ «Воранаўская газета» і ПР «Воранаўскі веснік» Т.П. Дудко, начальніка Воранаўскага  аддзела па надзвычайных сітуацыях А.А. Валасевіча.

1C9A74131C9A74151C9A74171C9A74191C9A74221C9A74251C9A74291C9A74331C9A74371C9A74401C9A7445

Віншаванні і падарункі прымалі равеснікі прынёманскага краю. За добрасумленную працу і ў сувязі з 75-годдзем утварэння Гродзенскай вобласці аб’яўлена Падзяка старшыні Воранаўскага райвыканкама і ўручана Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў Мечыславу Іванавічу Авіжычу, Аляксандру Міхайлавічу Васюкову, Леальгіне Францаўне Валасевіч, Ірыне Станіславаўне і Казіміру Адольфавічу Дубіцкім, Вячаславу Канстанцінавічу Мацкевічу, Тамары Мікалаеўне Панкевіч, Марыі Васільеўне Тарасавай, Паўлу Браніслававічу Якаўчыку. Па месцы жыхарства такую ўзнагароду атрымае і Людзміла Лявонцьеўна Чаропка.

Працяг чытайце на старонках «ВГ».

1C9A74481C9A74521C9A74551C9A74631C9A74681C9A74761C9A74791C9A74831C9A74871C9A74921C9A74931C9A74991C9A75031C9A75121C9A75211C9A75301C9A75381C9A75441C9A75561C9A75641C9A75681C9A7570

Добавить комментарий